marca.es

Бразільскі паўабаронца Філіпэ Каўціньё перайшоў з «Ліверпуля» ў «Барселону». Каталонскі клуб афіцыйна прадставіў свайго навічка ў ходзе спецыяльнай прэс-канферэнцыі. 25-гадовы футбаліст падпісаў з «Барселонай» кантракт да лета 2023 года. У пагадненні прапісана сума адступных памерам €400 млн.

Сума трансферу Каўціньё склала €160 млн. «Ліверпуль» гарантавана атрымае за хаўбека €120 млн. Яшчэ €40 млн мерсісайдцаў могуць атрымаць, калі бразілец дасягне ў новай камандзе пэўных паказчыкаў.

Трансфер Каўціньё стаў рэкордным для «Барселоны». Раней самым дарагім быў летні пераход французскага форварда Усмана Дэмбеле з дортмундскай «Барусіі» за €за 105 млн. За ўсю гісторыю футбола даражэй каштаваў толькі трансфер бразільскага форварда Неймара ў «ПСЖ» з «Барселоны». Мінулым летам французскі клуб заплаціў за форварда €222 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0