«Наша Ніва» звязалася з доктарам агульнай практыкі сноўскай амбулаторыі Галінай Зізіка. Гэта яна — той самы тэрапеўт, якая параіла бацькам 6-месячнага Арцёма Грыцкевіча піць парацэтамол і чакаць прарэзвання зубоў.

Праз некалькі гадзін дзіця, з ім таксама працавалі дактары нясвіжскай бальніцы і салігорскай дзіцячай рэанімацыі, памерла.

А доктарка з'ехала ў Маскву да сваякоў.

Чытайце: Смерць дзіцяці ў Нясвіжы: спачатку дактары недаацанілі сур'ёзнасць, пасля рэанімабіль ехаў чатыры гадзіны

Сноўская амбулатурыя. Фота Foto-planeta.com

Сноўская амбулатурыя. Фота Foto-planeta.com

«Я доктар агульнай практыкі сноўскай амбулаторыі, тэрапеўт, які быў анэстэзіёлагам 20 год. Мы лячылі ўсіх: і дзяцей, і дарослых. Нельга сказаць, што я некваліфікаваная», — тлумачыць яна.

Галіна Зізіка мяркуе, што пасля прачытання артыкула на «Нашай Ніве» ў аўдыторыі магло скласціся ўражанне, што яна «нашкодзіла і ўцякла». Па яе словах, на такія артыкулы «бурна, часам неадэкватна, рэагуе электарат».

«Так, я выязджала ў Расію, але гэтая паездка не звязаная са здарэннем — заява была падпісаная яшчэ 2 студзеня», — удакладняе жанчына.

Што ж адбылося ў той трагічны дзень?

«Трэба дачакацца вынікаў экспертызы, бо ў дзяцей вельмі шмат прычын, па якіх можа узнікнуць такія сітуацыя», — кажа Галіна Зізіка. 

Ці праўда, што яна шукала праблему ў кутніх зубах хлопчыка, чым выклікала абурэнне маці Арцёма, бо вядома, што першымі вылазяць разцы?

«Я бацькам усё паказваю і каментую ўсё, дзе якія ёсць змены, вымяраю, лічу. Паказваю, як выглядае горла, каб яны не сумняваліся, ёсць там ці няма… Ёсць спецыяльная лямпа, каб не было пытанняў», — сказала яна і падкрэсліла, што больш каментаваць нічога не будзе, бо з ёй на гэтыя тэмы гавораць іншыя органы. 

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?