08.01.2018 / 16:15

10 студзеня — Дударскі клуб запрашае на абрадавую гульню «Жаніцьба Цярэшкі» 3

Клуб Brugge (пр-т Партызанскі, 6А). Уваход вольны!

Шукаеш сабе пару? Хочаш весела прабавіць час з беларускім каларытам? 10 студзеня «Дударскі клуб» запрашае на абрадавую гульню «Жаніцьба Цярэшкі»! 

«Жаніцьба Цярэшкі» — унікальная традыцыйная беларуская абрадавая гульня нежанатае моладзі, што дасягнула шлюбнага веку.

Сэнс гульні палягае на магчымасці праявіць сваю прыхільнасць для знаёмства, знайсці сабе пару. Імаверна, раней гульня мела больш «сур'ёзны» характар і была своеасаблівай «рэпетыцыяй» сапраўдных вяселляў.

Узрушанасць і весялосць характэрныя для «Жаніцьбы Цярэшкі», што ладзілася каляднымі вечарамі ў хаце ці карчме.

Таксама на вечарыне можна будзе весяліцца, спяваць і танцаваць пад народныя і сярэднявечныя мелодыі! Адным словам, час калядных цудаў! 

10 студзеня (серада) дзверы клуба Brugge (пр-т Партызанскі, 6А) адчыненыя ад 18:30, пачатак а 19:00. 

Уваход вольны!

Нагадаем, што працягваецца кампанія збору сродкаў на сезон вечарынаў Дударскага клуба.

З дапамогаю краўдфандынгавай кампаніі распачаліся музычна-танцавальныя сустрэчы з вольным уваходам!

Які плён ад вечарынаў Дударскага клуба? 

Сюды прыходзяць майстры і дасведчаныя музыкі, якія рэпрэзентуюць тутэйшую музычную культуру. Маладыя музыкі могуць выступіць на сцэне і атрымаць досвед. Кожны наведнік можа пазнаёміцца з традыцыйнымі і сярэднявечнымі танцамі, а таксама паўдзельнічаць у іх.

Дударскі клуб у сацыяльных сетках:

Укантакце, яшчэ Укантакце, Фэйсбук

1
Forrest Gump / Адказаць
08.01.2018 / 16:33
А расшлюбаваным, пакiнутым, нiзшчым, паулысым, крыху пузатым, на чвэрць ад былога палавактыуным, беспрацоуным, з тоустай медыцынскай карткай, з прапiтымi ныркамi, з псiхiчнымi захворваннямi, з яуным метэарызмам, з узростам дауно за 30 i з запазычанасцямi па алiментах МОЖНА ПРЫХОДЗIЦЬ? Пара знойдзецца?
1
бульбарашык / Адказаць
08.01.2018 / 17:53
Forrest Gump, прыходзь
0
Людміла / Адказаць
09.01.2018 / 10:46
Forrest Gump  добрае пытанее задау. У нашым горадзе усе праекты распрацоуваюцца для моладзі. Мне 58 гадоу. Не лічу сябе старой кабетай. З задавальненнем удзельнічала б у такіх вечарынах... Але як сябе адчуваць, калі побач з табою юнакі і дзяучаты другога узросту. А мы таксама хочам жыць, радавацца і весяліцца! Прыдумайце што-небудзь і для нас. Дзякуй! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру