17.02.2018 / 16:11

17 февраля — исторический мюзикл «Чародей» о князе Всеславе Полоцком 5

Молодежный театр эстрады (ул.Московская, 18а). Начало в 19.00.

Сучасная беларуская дзяўчына Кася трапляе ў ранняе сярэднявечча і дапамагае легендарнаму князю Усяславу Чарадзею вызваліцца з кіеўскага палону. І цяпер ужо ён, Чарадзей, суправаджае новую сяброўку ў сучасную Беларусь.

Чарадзей тут, сярод нас. Немагчыма? Яшчэ як магчыма. Гэта ж Чарадзей. А значыць — магчыма ўсё.

Гэта кароткі змест мюзікла «Чарадзей», лібрэта, тэксты і музыку да якога напісаў Раман Арлоў. 17 лютага пастаноўку пакажуць у Мінску, у Моладзевым тэатры эстрады (Маскоўская, 18а).

«Беларусі вельмі патрэбен праект, у якім бы пры дапамозе сучаснага тэатра і сучаснай музыкі была б «заміксаваная» гісторыя нашай краіны, прынамсі, нейкая знакавая яе частка. Гэта добра і для прэзентацыі замежнікам, і для таго, каб звярнуць увагу сучаснай моладзі на беларускую гісторыю з яе супергероямі, адным з самых першых і знакамітых, безумоўна, з'яўляецца Чарадзей», — адзначае стваральнік праекта.

Колькасць квіткоў абмежаваная. Каштуюць яны ад 15 да 25 рублёў.

Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.

11
рэмэйк на фальсіфікат "Слова о полку Ігоревым" замест праўды гісторыі / Ответить
08.01.2018 / 18:52
варажскі рэзідэнт у Полацку,скандынаўскі вікінг-рурыкавіч вядомы пад абславяненым мяном Всеслав, аніяк не можа уважацца нашым нацыянальным героем.  Ён паходзіў з банды варагаў, якія могуць разглядацца толькі як заваёўнікі часткі балцкага  этнасу на р.ПАЛАТА. З варагамі мы чужыя па крыві.  Ул.Арлоў ужо ня першы раз лепіць гарбатага ідучы усьлед 
за байкамі расейскіх міталожцаў пра нейкі (насамрэч фэйкавы) трыадзіны "рускі народ" Варажскай русі. Вось чаму Пуцін загадаў паставіць у Маскве гіганцкую статую вікінга Вальдэмара, а ў Мінску тутэйшыя славянафілы лепяць мюзіклы, праслаўляючыя варажскіх акупантаў.   
3
Valadzimir / Ответить
09.01.2018 / 15:03
рэмэйк на фальсіфікат "Слова о полку Ігоревым" замест праўды гісторыі пісаў (-ла) 08.01.2018 / 18:52 варажскі рэзідэнт у Полацку,скандынаўскі вікінг-рурыкавіч вядомы пад абславяненым мяном Всеслав, аніяк не можа уважацца нашым нацыянальным героем... " ................................................................................................................
А адкуль Вы ўзялі, што Ўсяслаў быў "скандынаўскім вікінгам"?? У Іпацьеўскім і Лаўрэнцьеўскім летапісах http://litopys.org.ua/ чорным па беламу напісана: "...бо звахуть . ты Варягы Русь . яко се друзии зовутся Свеє . друзии же Оурмани . Аньгляне . инѣи и  Готе . тако и си." Гэта значыцца русь - не шведы і не нарманы, і таксама не ангельцы і не готы. То бо русь - НЕ скандынавы ці іншыя "заходнікі". Русь - заходнія славяне з выспы Руяна-Руген. А Вы, як бачна, германафіл (-ка).
Што да "нацыянальных герояў", то ў беларусаў яны могуць быць толькі пасьля сярэдзіны 19ст., калі зьявіліся самі "беларусы", як новы "этнас".
3
Kira Vergil / Ответить
09.01.2018 / 16:08
Быў у мінулым годзе на гэтым непаразуменні. Здаецца, нават сам Арлоў сабе ледзь лоб фэйспалмамі не разбіў. Незвязана, нелагічна. Гэта нават не сярэдні спектакль - гэта хрэновая пастанова, якая робіць сабе піяр толькі за кошт таго, што яна пра "гісторыю". Чым тады гэта ад расейскіх "Крымаў" адрозніваецца?
Показать все комментарии/ 5 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера