Галкіпер Сяргей Верамко перайшоў з барысаўскага БАТЭ ў футбольны клуб «Мінск», паведамляе клуб.

Фота ФК «Мінск»

Фота ФК «Мінск»

Сяргей Верамко з'яўляецца выхаванцам СДЮШАР «Мінск», але кар'еру пачаў у 2000 годзе ў мінскім «Дынама».

Затым ён гуляў некалькі сезонаў за харкаўскі «Арсенал», а ў 2006-м вярнуўся ў Беларусь і выступаў за гарадзенскі «Нёман». У 2008 годзе галкіпер перайшоў у БАТЭ, пасля чаго правёў сезон у «Севастопалі», з 2011 па 2015 год гуляў у расійскім чэмпіянаце за самарскія «Крылы Саветаў» і «Уфу».

У 2016-м Сяргей вярнуўся ў БАТЭ, у складзе якога ў агулам стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі, двойчы выйграваў Суперкубак і адзін раз Кубак краіны. У 2007, 2009 і 2010 гадах прызнаваўся лепшым варатаром чэмпіянату Беларусі.

У мінулым сезоне Сяргей Верамко апынуўся ў цэнтры гучнага скандалу, з-за якога БАТЭ мог застацца без залатых медалёў. У гульні са сваім цяперашнім клубам Верамко груба атакаваў арбітра, за што быў дыскваліфікаваны і аштрафаваны.

Пасля высветлілася, што штраф ён аплаціў не ў час, і з БАТЭ былі знятыя 3 ачкі ў пераможным паядынку са «Слуцкам» (6:0), у якім Верамко быў запасным брамнікам. Аднак затым апеляцыйны камітэт асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» адмяніў гэтае рашэнне — і футбалісты БАТЭ ў 14-ы раз сталі чэмпіёнамі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0