Кампаніі SpaceX Ілана Маска не ўдалося вывесці на арбіту сакрэтны спадарожнік ЗША Zuma, стратэгічнае камандаванне ўзброеных сіл ЗША паведаміла, што не можа адсачыць спадарожнік на арбіце, перадае Bloomberg. StratCom вядзе назіранне за больш чым 23 тыс. аб'ектаў у космасе.

«Нам няма чаго дадаць у каталог спадарожнікаў на дадзены момант», — сказаў Bloomberg прэс-сакратар StratCom Брук Дэволт.

Сканструяваны вайскова-прамысловай карпарацыяй Northrop Grumman cпадарожнік не змог аддзяліцца ад другой ступені ракеты Falcon 9 і, хутчэй за ўсё, ужо разбіўся або зваліўся ў мора, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве знаёмыя з дадзенымі аб гэтай місіі крыніцы. У кампаніі, як удакладнілі суразмоўцы агенцтва, па факце пачалі расследаванне, аднак на дадзены момант якіх-небудзь указанняў на «сабатаж» ці іншыя няспраўнасці альбо «перашкоды» няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?