09.01.2018 / 09:21

Лукашэнка ўзнагародзіў юніёрку, што пакінула п'едэстал у знак пратэсту супраць выканання гімна іншай краіны 40

Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпісаў указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

У прыватнасці, прэміі ўдастоена галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце Вольга Уласава, што выхавала плеяду батутыстаў, сярод якіх алімпійскі чэмпіён 2016 года Уладзіслаў Ганчароў. Лаўрэатам прэміі таксама стаў тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі.

Як адзначае прэс-служба, дыплом лаўрэата прэміі за паспяховы выступ на міжнародных спаборніцтвах, актыўную грамадзянскую пазіцыю, паважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь атрымае член нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, майстар спорту Віялета Скварцова.

Нагадаем, што на цырымоніі ўзнагароджання чэмпіянату Еўропы ў ліпені 2017 года Віялета пакінула п'едэстал гонару ў знак пратэсту супраць выканання гімна іншай краіны замест Дзяржаўнага гімна Беларусі, нягледзячы на пагрозу магчымых санкцый

18
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
09.01.2018 / 09:28
Дзякуй за непамяркоунасць !
138
Анягож / Адказаць
09.01.2018 / 09:35
Детей не из пятой колонны пытаешься купить медальками. А ведь этот дите поступило по-хамски. Где в этом поступке гордость за страну?
18
paleshuk / Адказаць
09.01.2018 / 09:36
Слушна.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру