На таргах у Мінску 9 студзеня даляр зноў узяў планку ў 2 рублі. Яго курс сёння вырас на 0,0130 (+0,64%) да 2,0104 беларускага.

У 2017 г. даляр двойчы браў планку ў 2 рублі, але потым апускаўся. Максімальны курс у мінулым годзе складаў 2,0378 (13 снежня). 1 студзеня 2018 года яго курс складаў 1,9727, даляр расце ад пачатку года, пятыя таргі запар.

Еўра сёння вырас на 0,0064 (+0,27%) да 2,4015. Гэта рэкорд за 2017—2018 гады.

7 снежня еўра паставіў рэкорд 2017 года, вырасшы да 2,4008. Разам з тым абсалютны рэкорд быў у лютым 2016 года — 24 956 недэнамінаваных рублёў (2,4956)

Расійскі рубель зноў абнаўляе рэкорд. Ён вырас на 0,0296 (+0,85%) да 3,5232 беларускага за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0