09.01.2018 / 11:30

Анансаваны выхад Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы ў 15 тамах 23

Новы тлумачальны слоўнік беларускай мовы будзе складацца з 15 тамоў. Пра гэта заявіў першы намеснік дырэктара па навуковай працы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук, акадэмік Аляксандр Лукашанец у інтэрв’ю агенцтву «Мінск-Навіны».

Аляксандр Лукашанец.

«Пачалася актыўная праца над новым поўным Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы, які будзе ўключаць усю беларускую лексіку XX і пачатку XXI стагоддзя. Меркавана, выйдзе ў 15 тамах. Актуальнасць гэтай працы відавочная, паколькі існуючы Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў 5 тамах і 6 кнігах (1977—1984) адлюстроўвае лексіку сярэдзіны мінулага стагоддзя і не ў поўнай меры адпавядае патрэбам сучаснай моўнай практыкі», — патлумачыў ён.

БЮ

4
хамер / Адказаць
09.01.2018 / 12:06
Цікава, чаму афіцыйныя навукоўцы так упарта не хочуць звяртацца да перыяду 19-га стагоддзя і раней ? Нешта крыху не падабаецца з таго, што было да расейскай імпэрыі ? Ці беларусы прыляцелі з Альфа-Цэнтаўры у 20 стагоддзі ?
4
літвінскІ / Адказаць
09.01.2018 / 12:39
Калі тоненькія сшыткі будуць у цьвёрдых пераплётах (як Гістарычны слоўнік) -- дык і 45 тамоў можна зрабіць!
2
Хэльвіг / Адказаць
09.01.2018 / 12:56
Таксама падумалася, а чаму б не ўключыць у слоўнік усе словы, т.б. не толькі зь апошніх дзесяцігодьдзяў, але і з часоў ВКЛ? Але сама ідэя супэр і заслугоўвае павагі і падтрымкі.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру