Фота гэтае і далей — Zrobym architects

Фота гэтае і далей — Zrobym architects

Архітэктурная студыя Zrobym architects падзялілася рэндарамі праекту па мадэрнізацыі будынка, які новы ўласнік вырашыў перакваліфікаваць у дзіцячы цэнтр. 

«Дзіцячы садок — гэта неад'емная частка жыцця кожнага дзіцяці. Там яму павінна быць цікава і займальна, — распавядаюць аўтары праекта. — У экстэр'еры гэтага дзіцячага садка мы паспрабавалі максімальна распрацаваць не толькі самі фасады, але і пляцоўку. Вялікі ўпор быў зроблены менавіта на гульнявую частку, каб малыя не толькі маглі пагуляць, але і развіваць мысленне і творчасць».

Нават самі фасады складаюцца з часткі гульнявое зоны: на сценах можна маляваць крэйдаю.

«Паколькі бюджэт быў мінімальным, мы выкарысталі недарагія, але крэатыўныя матэрыялы», — паведамляюць архітэктары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?