У раённым судзе польскага Асвенціма працягваецца разгляд справы аб апаганьванні месца памяці. Абвінавачаных — 12 чалавек, у тым ліку 4 беларусы.

24 сакавіка 2017 года група з 12 чалавек правяла каля брамы былога нацысцкага канцлагера Аўшвіц «антываенны пратэст». Удзельнікі перформансу забілі ягня, павесілі на браму з надпісам «Arbeit Macht Frei» банер «Love», раздзеліся дагала і скаваліся наручнікамі.

Відэа перформансу спачатку было выстаўленае ў сацыяльныя сеткі, але пасля яго выдалілі.

Як паведамляе «Газета Кракоўска», пракурор запатрабаваў для шараговых удзельнікаў 1 год і 4 месяцы абмежавання свабоды, што ўяўляла б сабой 32 гадзіны сацыяльнай працы на месяц цягам гэтага часу.

А вось арганізатарам акцыі пагражаюць рэальныя тэрміны. Адаму Б. — 2 гады і 6 месяцаў зняволення, а Мікіту В. — 2 гады і 2 месяцы зняволення.

Адам Бяляцкі — студэнт Вышэйшай дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. Ён сын беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Ягоны сябар Мікіта Валадзько — навучэнец Вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве па спецыяльнасці «рэжысура». Ён іграў у «Свабодным тэатры», быў рэжысёрам творчай лабараторыі пры тэатры. 

Прысуд будзе агучаны 17 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?