09.01.2018 / 14:44

Выявілася, што ібупрафен можа прывесці да бясплоддзя ў мужчын  7

Група навукоўцаў з Капенгагенскага ўніверсітэта выявіла, што папулярны болесуцяшальны і гарачкапаніжальны сродак ібупрафен можа прывесці да бясплоддзя ў мужчын. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, паведамляе Science Alert.

У эксперыменце прымаў удзел 31 мужчына ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Іх падзялілі на дзве групы. Першым паддоследным давалі па 600 мг ібупрафена (па тры таблеткі для дарослых) кожны дзень на працягу шасці тыдняў, іншыя ж прымалі плацэба («пустышкі»).

Па заканчэнні 14 дзён у мужчын з першай групы зафіксавалі павелічэнне выпрацоўкі лютэінізуючага гармону. Ён уплывае на сінтэз тэстастэрону, які неабходны для ўтварэння сперматазоідаў. Занадта вялікая канцэнтрацыя гэтага гармону пагражае зніжэннем выпрацоўкі тэстастэрону і, як следства, бясплоддзем.

Навукоўцы адзначылі, што іх паддоследныя прымалі ібупрафен ва ўмераных дозах, таму негатыўныя наступствы былі выяўленыя не так моцна. Аднак тыя людзі, якія прымаюць гэты болесуцішальны сродак у вялікіх дозах і на рэгулярнай аснове, напрыклад, прафесійныя спартоўцы, павінны быць больш асцярожнымі.

13
Satan / Адказаць
09.01.2018 / 15:01
Таблетками не пользуюсь.От всех болезней пью виски. И коньяк, и фернет, и бехеровку, и пиво, и бренди, и вино, и сухое, и полусладакое, и шампанское, и портвейн. 
1
Ліцьвін / Адказаць
09.01.2018 / 17:39
Satan, ды калі ж ты ўжо сап'есься?
6
Satan / Адказаць
09.01.2018 / 18:31
Ліцьвін, мне как-то утверждали, что люди с высокоразвитым интеллектом не в состоянии спиться. Ну, я вот и пытаюсь проверить эту теорию на практике. Пол дня развиваю интеллект, пол дня пью. Интеллект или виски? Кто победит? Идет война народная священная война. Пусть ярость благородная вскипает как волна.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру