Учора на менскім выбарчым участку № 463 на Нямізе падпалкоўнік крымінальнага вышуку Казлоў падчас абедзеннага перапынку зафіксаваў ускрыцьцё ўрны і ўкідваньне туды бюлетэняў, паведаміў «Нашай Ніве» сябар АГП Міхась Пашкевіч.

Паводле Пашкевіча, міліцыянт засьведчыў пра парушэньне выбарчага заканадаўства свайму начальству. Нібыта нават быў напісаны рапарт. Сёньня на ўчастку Казлова ніхто ня бачыў.

Як паведамляюць праваабаронцы, сёньня падпалкоўнік быў выкліканы ў РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы, дзе ад яго запатрабавалі адмовіцца ад сваіх намераў, пагражаючы нядобрымі наступствамі. Пасьля таго, як Казлоў адмовіўся ад такіх прапановаў, пратакол было вырашана скласьці ўжо на яго за «перашкоды ў працы камісіі».

Міхась Пашкевіч зьбіраецца зьвяртацца са скаргай у Генэральную пракуратуру па дадзеным факце.

Нагадаем, што ўчора назіральнік ад АГП Віталь Стажараў прадставіў фотафакты ўскрыцьця ўрны на выбарчым участку № 456.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?