president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп». Цырымонія ўзнагароджання адбылася 9 студзеня ў Палацы Рэспублікі, паведамляе БелТА.

Штогод адзначаць заслугі людзей, жыццё і работа якіх служаць высокім мэтам, — стала ў Беларусі добрай традыцыяй, якой няма аналагаў у свеце. Не дзіўна, што зарадзілася яна менавіта тут, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Нам з вамі дасталася вялікая духоўная спадчына, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Яна — у прыкладзе праведнага жыцця беларускіх святых, у вялікіх тварэннях народжаных на нашай зямлі паэтаў, мастакоў, музыкантаў, дойлідаў. Яна — у духоўным подзвігу народа, які збярог веру, захаваў любоў да Радзімы, павагу да сваёй гісторыі, культуры, нягледзячы на неймаверныя выпрабаванні грозных ваенных часоў і сацыяльныя ўзрушэнні».

Кіраўнік краіны канстатаваў, што сёння ў свеце таксама неспакойна. Ідзе нябачная барацьба ў тым ліку і за душу чалавека, з розных бакоў атакуюцца хрысціянскія асновы маралі, разбураюцца традыцыйныя сямейныя ўстоі.

«Пад уздзеяннем інфармацыйнага патоку змяняюцца светапогляд і спосаб жыцця людзей. Усё больш з'яўляецца спакус, усё цяжэй берагчы сэрцы ад цёмных думак і эмоцый.

У пагоні за матэрыяльнымі дабротамі і знешняй мішурой людзі страчваюць сапраўдную прыгажосць — унутранае святло добрых пачуццяў і высакародных учынкаў, якімі так славіўся і славіцца наш народ, усё наша славянства», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, тэлебачанне дзеля рэйтынгаў прывучае гледача да негатыўных навін, скандальных ток-шоу. Сацыяльныя сеткі пазбаўляюць жывых стасункаў, а камп'ютарныя гульні падмяняюць рэальнае жыццё віртуальнай рэчаіснасцю.

«Гэта толькі малая частка тых выклікаў, з якімі сутыкаецца сёння грамадства. І такія рэаліі паволі, але метадычна разбураюць сістэму сталых традыцыйных маральных каштоўнасцей. Цяпер вельмі важна не ўпусціць час, не страціць нашу духоўную сутнасць. Першарадная роля ў гэтым, безумоўна, належыць культуры, мастацтву, рэлігіі. Іх уплыў на свядомасць чалавека вельмі вялікі. Менавіта гэтыя сферы фарміруюць тыя вобразы і ідэалы, на якія многія арыентуюцца і прымаюць як эталон. Таму дзеячы культуры і мастацтва, работнікі сродкаў масавай інфармацыі, духавенства, педагогі і ўсе, каму не абыякава, якім будзе свет, павінны аб'яднаць намаганні дзеля ўмацавання маральных асноў нашага народа», — заявіў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0