Huffington Post
Дзве траціны расіянаў лічаць, што сёння ў Расіі ёсць ворагі, вынікае з апытання «Левада-цэнтра». Галоўнымі з іх рэспандэнты называюць ЗША, Украіну і Еўропу. 23% апытаных упэўненыя, што «Расія акружана ворагамі з усіх бакоў.
«Левада-цэнтр» у пачатку снежня 2017 правёў апытанне расейцаў (ёсць у распараджэнні РБК) аб наяўнасці ў краіны ворагаў. 66% рэспандэнтаў на пытанне, ці ёсць у сённяшняй Расіі ворагі, адказалі сцвярджальна, 21% адмаўляе іх наяўнасць. Доля тых, хто лічыць, што ў Расіі ёсць ворагі, аказалася мінімальнай з 2012 года — тады пра гэта заявілі 63% апытаных. Рэкордны вынік за 23 гады даследаванняў па гэтым пытанні быў зафіксаваны ў 2014 годзе — тады гэтую пазіцыю падзялялі 84% рэспандэнтаў (у той год пачаўся ўзброены канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны).
«Левада-цэнтр» задаў адкрытае пытанне, каго рэспандэнты лічаць ворагам іх краіны (можна было даць некалькі варыянтаў адказу). Галоўнымі ворагамі Расеі былі названыя ЗША (68%), Украіна (29%) і Еўразвяз (14%). Далей ідуць былыя рэспублікі СССР (10%), Польшча (8%), Германія, НАТА і Англія (па 6%), прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» (5%). Дзяржавы Блізкага Усходу і «тыя, хто сёння стаіць ва ўладзе/чыноўнікі/урад/» сябры [прэзідэнта Расіі Уладзіміра] Пуціна», атрымалі па 4%.