10.01.2018 / 08:54

«Мінсктранс» выпусціць новыя талоны з абаронай ад падробак ФОТА 12

Пра новыя талоны распавяла галоўны эканаміст філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Ірына Домарава. Вонкава квіткі падобныя да папярэдніх, але цяпер яны сталі гарызантальнымі і з двух бакоў на іх з'явіліся белыя палі для адзнакі кампосцера.

Домарава распавяла, што новыя талоны пусцяць у абарот з лютага. Разам з імі паралельна будуць дзейнічаць і квіткі старога ўзору.

- Мы мяняем дызайн прыкладна раз у год. Цяпер мы гэта зрабілі ў першую чаргу для зручнасці пасажыраў. Увялі дадатковае поле, каб білет было зручна кампаставаць з двух бакоў. Акрамя таго, дадалі ступень абароны — яна ўнутры білета, каб не падраблялі талоны.

Домарава кажа, што адзінкавыя выпадкі падробкі талонаў былі, а інфармацыю пра тое, як іх падрабіць, распаўсюджваюць у інтэрнэце.

Цана ж білета ніяк не звязаная з новым дызайнам талонаў і застанецца такой жа - 60 капеек за праезд у касе, 65 - у кіроўцы.

- І цяпер яны сталі не толькі зручнейшымі, але і больш сімпатычнымі. Яркія і паводле каляровай гамы больш прыемныя, - дадае эканаміст прадпрыемства.

2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
10.01.2018 / 09:27
Дызайн нейкi сауковы
2
хамса / Адказаць
10.01.2018 / 09:29
чаго мелачыцца - давайце ўжо талончыкі на доларах друкаваць
2
ХАН / Адказаць
10.01.2018 / 09:39
Для зручнасці пасажыраў бумагу платнейшай трэба зрабіць.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру