Нацыянальным банкам прынята рашэнне аб адмене абмежавання па мэтавай куплі замежнай валюты юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікам, адзначаецца на сайце галоўнай фінансавай установы краіны

Адпаведная норма замацавана ў пастанове Праўлення Нацбанка ад 28 снежня, якая ўваходзіць ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Гэтай пастановай зацверджана новая рэдакцыя Інструкцыі аб парадку правядзення валютна-абменных аперацый, якой прадугледжана ўстанаўленне аднолькавага парадку здзяйснення валютна-абменных аперацый, якія праводзяцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на ўнутраным валютным рынку.

Так, юрыдычныя асобы — рэзідэнты змогуць ажыццяўляць куплю замежнай валюты па неабходнасці, якая вызначаецца імі самастойна. Не ўстанаўліваюцца таксама тэрміны выкарыстання набытай замежнай валюты.

Аналагічны парадак здзяйснення валютна-абменных аперацый будзе дзейнічаць і для індывідуальных прадпрымальнікаў.

У адпаведнасці з новай Інструкцыяй пры куплі замежнай валюты юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны будуць указваць код напрамку выкарыстання замежнай валюты, якая набываецца. Да таго ж указанне гэтых кодаў будзе насіць выключна статыстычны характар і не будзе абмяжоўваць выкарыстанне набытай замежнай валюты па іншых напрамках.

Адмена абмежаванняў па мэтавай куплі замежнай валюты і ўсталяванне аднолькавага парадку правядзення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў забяспечаць большую свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці і дазволяць знізіць адміністрацыйныя выдаткі суб'ектаў гаспадарання, звязаныя з неабходнасцю звароту ў Нацыянальны банк па атрыманне дазволаў на куплю замежнай валюты на мэты, якія не прадугледжаны заканадаўствам, падаўжэнне тэрмінаў захоўвання і змяненне мэтавага выкарыстання набытай замежнай валюты. Прынятае рашэнне таксама створыць умовы для развіцця тэрміновага рынку з выкарыстаннем вытворных фінансавых інструментаў (форварды, валютныя ф'ючарсы, валютныя апцыёны, свопы).

Акрамя таго, адмена абмежаванняў па мэтавай куплі замежнай валюты для юрыдычных асоб стане дадатковым крокам у напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і сфарміруе перадумовы для наступнай адмены іншых абмежаванняў і абцяжаранняў, устаноўленых валютным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0