10.01.2018 / 11:56

Падчас ралі МАЗ зваліўся з пяціметровай выдмы ВІДЭА 27

Спартыўны грузавік МАЗ сарваўся з пяціметровай выдмы, пасля чаго перакуліўся на бок. Неймаверны кульбіт здарыўся падчас ралі-рэйду «Дакар» і быў зафіксаваны на камеру. Што цікава, ужо праз 10 хвілін спорткар пад кіраваннем Сяргея Вязовіча стаяў на колах і ў выніку нават аказаўся шосты на фінішы.

Інцыдэнт адбыўся за кіламетр ад фінішу аднаго з самых складаных спецучасткаў на тэрыторыі Перу. Беларускі пілот Сяргей Вязовіч вырашыў праехаць насып з бакавым ухілам проста ў «лоб», аднак не ўлічыў пяціметровы абрыў. Добра-такі разагнаўшыся, грузавік паляцеў з вялізнага бархана, нягледзячы на спробы гоншчыка рэзка затармазіць. Машына звалілася рамай у пясок і ад удару перакулілася на бок. Сутыкненне было настолькі моцным, што грукат быў чутны за кіламетр.

У той жа час грузавік абсалютна не пашкодзіўся. Праз 10 хвілін на дапамогу прыйшоў МАЗ Аляксея Вішнеўскага, які з дапамогай троса вярнуў машыне звыклае становішча. МАЗ аказаўся цалкам спраўным — нават аліва не выцекла. Гоншчыкі адразу ж завялі аўтамабіль і здолелі фінішаваць на шостым месцы.

«Падзенне, вядома, было магутным. І нам у нейкі момант стала страшна і за сябе, і за тэхніку. Аднак МАЗ паказаў сябе трывалай і надзейнай машынай. Будзь на яго месцы які-небудзь іншы аўтамабіль, то наступствы маглі б быць куды больш сур'ёзнымі. У прынцыпе інцыдэнт хоць і непрыемны, але ён прадэманстраваў «характар» мазаўскай тэхнікі, якая гатовая да любых сітуацый», — адзначыў кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч.

nn.by

3
Петрыковец / Адказаць
10.01.2018 / 12:06
Калі б нашы МАЗы яшчэ й не так хутка ржавелі... было б зусім добра.
2
хамер / Адказаць
10.01.2018 / 12:15
Нядрэнная рэклама. Вішнеўскаму - рэспект.
11
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
10.01.2018 / 12:38
Для раллі машыны збіраюцца іншым чынам,чым канвеерныя аўтамабілі ,там нічога мазаўскага німа,ўсе імпартнае,таму казаць што гэта МАЗ невыпадае.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру