Пра бойку паведаміў хакейны блог «Омскі лёд» на сайце sports.ru.

Па інфармацыі блога, у канцы снежня гульцы омскага «Авангарда», за які выступае беларус Андрэй Стась, сабраліся на навагодні карпаратыў у рэстаране. Некаторыя выпілі, у выніку Міхаіл Фісенка збіў Андрэя Стася. Акрамя таго, іншы хакеіст нібыта ўдарыў і жонку свайго аднаклубніка, экс-гімнастку Валерыю Курыльскую. Жанчына палезла разнімаць бойку Стася з Фісенкам і атрымала ўдар у твар ад абаронцы Максіма Чудзінава.

Андрэй Стась і Валерыя

Андрэй Стась і Валерыя

Прычынай бойкі гульцоў называецца «вайна» хакеістаў з беларускім трэнерам Андрэем Скабелкам, якога каманда фактычна выжыла з клуба. Нібыта Андрэй Стась не ўдзельнічаў у «змове» супраць трэнера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?