Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Цэны на тавары і платныя паслугі ў 2017 годзе выраслі на 4,6% (звесткі за снежань мінулага года да аналагічнага перыяду 2016-га), паведамляе Белстат.

Больш за ўсё ў мінулым годзе падаражэлі платныя паслугі — на 9,5% (у снежні — на 0,5%). Харчовыя тавары сталі за 2017 год даражэй на 4,2% (у снежні — на 0,7%), а нехарчовыя — на 2%. Пры гэтым на нехарчовыя тавары ў снежні і зусім зафіксавалі дэфляцыю, цэны ўпалі на 0,9%.

Гэта рэкордна нізкі ўзровень інфляцыі для Беларусі. За 2016 год цэны на тавары і платныя паслугі ў Беларусі выраслі на 10,6%, а ў 2015 годзе — на 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0