10.01.2018 / 21:24

#Рэспубліка100. Лявон Заяц: імя, якое аб'ядноўвае Раду БНР і сучасны ўрад РБ 9

Неймаверна, але факт: і ва ўрадзе Язэпа Варонкі ўзору 1918-га, і ва ўрадзе Андрэя Кабякова ўзору 2018-га ёсць Лявон Заяц. Канечне ж, гэта не адзін і той самы чалавек.

Першы Лявон, Леанард Язэпавіч Заяц, нарадзіўся ў 1890-м у Даўгінаве Вілейскага павета.

У Радзе БНР быў сакратаром, пасля народным кантралёрам, што прыкладна адпавядала пасадам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і Камітэта дзяржкантролю.

Другі Лявон, Леанід Канстанцінавіч Заяц, нарадзіўся ў 1958-м у вёсцы Гацук Слуцкага раёна.

Пачаўшы трактарыстам, ён дайшоў да высокіх пасад: кіраваў і Слуцкім хлебзаводам, і агракамбінатам «Дзяржынскі», а ад 2012 года кіруе міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

2
Анягож / Адказаць
10.01.2018 / 21:30
Вопросов не имеется.
0
Мент паганы / Адказаць
10.01.2018 / 22:02
Слуцкі хлебзавод, дарэчы, "ахвяра мадэрнізацыі" - банкрут, неплацельшчык і увогуле гіблае месца. 
0
Зялёнка / Адказаць
11.01.2018 / 01:36
Здрабнелі зайцы.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру