10.01.2018 / 18:36

Каб забараніць расійскую тэлепрапаганду, у Малдове ў трэці раз прэзідэнта часова адхілілі ад улады 19

Старшыня парламента Малдовы Андрыян Канду ў ролі кіраўніка дзяржавы падпісаў сёння закон аб прапагандзе, пад якім да гэтага адмаўляўся паставіць свой подпіс прэзідэнт краіны Ігар Дадон, паведамляе парламенцкая прэс-служба.

Канду падпісаў закон, які забараняе трансляваць інфармацыйна-аналітычныя, палітычныя і ваенныя перадачы з дзяржаў, якія не ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні. Расея ўваходзіць у іх лік.

Парламент Малдовы

Супраць закона выступаў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. Ён лічыў, што папраўкі супярэчаць дэмакратычным прынцыпам і ўводзяць у краіне цэнзуру, а таксама збіраўся звярнуцца ў Канстытуцыйны суд. Але суд на просьбу дэпутатаў часова адхіліў Дадона ад пасады. Суддзі патлумачылі гэта тым, што кіраўнік дзяржавы так і не апублікаваў закон, які да гэтага два разы прынялі ў парламенце.

Часова выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны стаў старшыня парламента Андрыян Канду. Ён змог апублікаваць закон замест Дадона, і дакумент набыў моц.

Да гэтага Дадона ўжо адхілялі ад пасады. 2 студзеня яго паўнамоцтвы прыпынілі, каб прызначыць новых членаў урада, якіх ён адмаўляўся прызначаць. У кастрычніку мінулага года такую ж працэдуру запусцілі, каб прызначыць новага міністра абароны.

3
Верны / Адказаць
10.01.2018 / 18:50
Наш дадон з г.зв. "парлямэнтам" разабраўся раз і назаўсёды. Сідзяць як мышы пад венікам.
2
Блэк / Адказаць
10.01.2018 / 18:54
Редкостный додон!
2
смех! / Адказаць
10.01.2018 / 19:00
О, за клоўна ўзяліся! А ў ціхінь-васілевічаў-шарэцкіх кішка затонкая аказалася..
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру