10.01.2018 / 19:11

Заведзеная крымінальная справа супраць уладальніка мінскага ўніверсама «Цэнтральны» 28

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у дачыненні да кампаніі «НП-Сэрвіс» Івана Беразоўскага — паведамляе Tut.by са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй у кампаніі. Факт завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да ўладальніка буйнога рытэйлера пацвердзілі і ў СК.

«Крымінальная справа заведзеная паводле ч.2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Па даручэнні следчых супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС у межах гэтай крымінальнай справы ў офісных памяшканнях кампаніі былі праведзены працэсуальныя дзеянні, гэта значыць ператрусы», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.

«НП-Сэрвіс» займаецца дыстрыбуцыяй тавараў харчовай групы. Саўладальнік кампаніі, Іван Беразоўскі таксама кантралюе сетку з больш чым 50 харчовых крамаў «Хатні» і універсам «Цэнтральны» ў Мінску.

«У пятніцу ў кампаніі, буйнога дыстрыбутара, дзе працуе 2,5 тысячы чалавек, арыштавалі рахункі. Сума прэтэнзій, наколькі вядома, менш за 1 млн даляраў. Гэта мізэр для кампаніі, якая столькі падаткаў плаціць менш чым за месяц. Зразумела, што могуць быць падатковыя прэтэнзіі да кампаніі, але незразумела, навошта паралізоўвалі яе працу, ладзілі маскі-шоу. Тым больш калі ў мінулым годзе так гучна заявілі пра лібералізацыю і дэкрыміналізацыю ў дачыненні да бізнэсу», — пракаментаваў суразмоўца, знаёмы з сітуацыяй.

У Следчым камітэце ў сваю чаргу падкрэслілі, што са свайго боку прадпрымаюць усе магчымыя меры, з улікам следчай сітуацыі, для забеспячэння бесперабойнай працы і нармальнага функцыянавання суб'екта гаспадарання.

Сам Іван Беразоўскі паводле Tut.by знаходзіцца ў Лондане. Беразоўскі займае 61-ю пазіцыю ў топ-200 найболей уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі паводле «Ежедневніка».

Tut.by

2
хамер / Адказаць
10.01.2018 / 19:45
Лібералізацыя, ха-ха. "Цар" не ведае, што робяць "апрычнікі", ага. "НародзЕц павінен трэсціся, як халадзец ! А то яшчэ і дэмакратыю захочуць, іціць яе !"
2
Літвін-БЕЛАРУС / Адказаць
10.01.2018 / 20:00
"Баця" ў мінулым з адным Беразоўскім :
Цёпленька вельмі, ужо ,абдымаўся !
Чаму ж ,вось , сягодня другі Беразоўскі :
Без"бацькавай" гэткай апекі застаўся ?
1
раз'Юшчан / Адказаць
10.01.2018 / 20:23
Камусці спадабаўся бізнес. -"Ну тож дзіцятко надо прыстроіць. А вашы, дзе працаваць будуць?"
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру