У мінулым годзе мінскае метро перавозіла ў сярэднім 778 тысяч пасажыраў штодня. Найболей загружанымі станцыямі сталі «Плошча Незалежнасці» на Маскоўскай лініі — 56 тысяч пасажыраў на дзень і «Каменная Горка» на Аўтазаводскай — 59 тысяч, паведамляе metropoliten.by.

Агулам за год у метро праехала 284,2 мільёны пасажыраў. 164 мільёны — Маскоўскай лініяй і 120,2 — Аўтазаводскай. Найменей загружанымі станцыямі Аўтазаводскай лініі па-ранейшаму застаюцца «Першамайская» і «Купалаўская» — 8,5 і 5,6 тысяч пасажыраў на дзень адпаведна. На Маскоўскай гэта «Грушаўка» і «Міхалова» — 13,9 і 14,5 тысяч.

У навагоднюю ноч 2018 года з нуля да чатырох гадзін раніцы паслугамі метро скарысталіся 60 тысяч мінчан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?