flickr.com

flickr.com

Адзін з найбагацейшых людзей планеты амерыканскі інвестар Уорэн Бафет мяркуе, што ўсе крыптавалюты «дрэнна скончаць». Такое меркаванне адзін з самых вядомых сусветных інвестараў выказаў у інтэрв'ю CNBC.

«Што да крыптавалют, увогуле, я магу сказаць дастаткова ўпэўнена, што яны дрэнна скончаць. Калі і як гэта здарыцца - я не ведаю», — заявіў кіраўнік інвестфонда Berkshire Hathaway. Бафет таксама запэўніў, што ніколі б не стаў гуляць на ф'ючэрсах крыптавалют.

Мы не купілі ніводнай крыптаманеты, мы не гуляем на біржы, мы ніколі не адкрыем пазіцыю на гэтым рынку. У мяне часам узнікаюць праблемы з актывамі, у якіх я хаця б нешта разумею, навошта мне шорціць ці ўкладвацца ў тое, пра што я нічога не ведаю», — падкрэсліў Бафет, які ўпэўнены, што «не змог бы і пені зарабіць» на таргах крыптавалютамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0