10.01.2018 / 22:07

Мінінфармацыі абмежавала доступ да 22 інтэрнэт-сайтаў 2

Міністэрства інфармацыі Беларусі 9 студзеня 2018 года прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 22 інтэрнэт-сайтаў за размяшчэнне рэкламы пра прадастаўленне мікрапазык неабмежаванаму колу асоб суб'ектамі гаспадарання не ўключанымі ў рэестр мікрафінансавых арганізацый.

Блакаванне тычыцца рэсурсаў, якія мясціліся па адрасах saitdeneg.com, dengi777.xyz, vdolgdengi.xyz, v-dolg555.com, dengivdolg.info, dengi-vruki.com, zaem24.net, credit-bel.com, dengi24na7.xyz, prosto-dengi.com, money-online.by, denezhka.net, obzor.lt, dengi-v-karmane.com, dengi24h.com, bn-rb.com, dengi-v-dolg.net, dengidolg.com, dengivdolg.org, dengi24na7.net, zaim24na7.com, про-деньги.бел.

1
Vargh / Адказаць
11.01.2018 / 17:20
НН, а что политического в том, что "для галочки" прикрыли сайты разводил "лохов" на микрозайм? Рэд. А з чаго вы ўзялі, што тут абавязкова павінна быць нешта "палітычнае"?
0
secc / Адказаць
12.01.2018 / 01:00
Цікава бачыць сярод іншых спасылку на obzor.lt. Паглядзеў - рэсурс даволі ватны, здаецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру