Фота МНС

Фота МНС

Ноччу 11 студзеня загарэўся дом у вёсцы Стайкі. Пры пажары загінулі пяць чалавек — усе мужчыны. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС па Мінскай вобласці.

Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Стайкі паступіла а 2-й ночы.

Загінуў 49-гадовы гаспадар дома і чацвёра яго гасцей ва ўзросце 56, 34, 30 і 29 гадоў.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0