Кожнага замежніка, што прылятае ў Брытанію, пасьля прызямленьня ў аэрапорце будуць частаваць кубкам гарбаты і традыцыйным печывам.
Такім чынам улады спрабуюць палепшыць першае ўражаньне пра краіну, якая славіцца пераменлівым надвор’ем, а таксама збоямі ў працы аэрапортаў, што пачасьціліся апошнім часам.
Ідэю кубка гарбаты прапанавала кіраўніцтва адной з найбуйнейшых сетак крамаў краіны «Уэйтроўз», і яна была з энтузіязмам падтрымана ўладамі.
Сярод існуючых на брытанскіх выспах гатункаў печыва выбар зроблены на карысьць знакамітага "Джэмі Доджэрс" з малінавым начыньнем.
Новую паслугу ўвядуць зь лістапада.