«Белнафтахім» мяркуе, што трэба, як мінімум, прывесці беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расійскага рынку. Пра гэта sb.by распавёў намеснік старшыні канцэрна Андрэй Рыбакоў.

— У канцы мінулага года, а дакладней за жнівень-снежань, цана нафты вырасла на 25,8%. У 2018 годзе на 10% павялічваюцца стаўкі акцызаў на маторнае паліва. У дадзеных умовах для кампенсацыі страт НПЗ цэны на нафтапрадукты неабходна павялічваць, - сказаў Рыбакоў.

Ён падкрэсліў, што назапашваецца псіхалагічна значны скачок. Толькі для таго, каб кампенсаваць рост цаны нафты, трэба падняць цэны на аўтазапраўках на 23%. Канцэрн лічыць неабходным, як мінімум, прывесці беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расійскага рынку, якія цяпер вышэй на 7-11%. Усе магчымыя меры ўнутранага характару для скарачэння выдаткаў нашымі НПЗ ужо прыняты.

Tut.by нагадвае, што апошні раз цана на паліва змяняліся 10 кастрычніка 2017 года. Тады цана паліва вырасла на 2 капейкі.

Тады ў «Белнафтахіме» патлумачылі падаражанне ростам цаны нафты і неабходнасцю выраўноўвання рознічных цэн на нафтапрадукты ў Беларусі з коштам аўтамабільнага паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё ў суседніх рэгіёнах Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0