Грамадства5656

Як Беларусь адзначыць стагоддзе БНР на дзяржаўным узроўні — спіс мерапрыемстваў

У 2018 годзе спаўняецца сто гадоў з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтая падзея стала рашучым крокам беларускага нацыянальнага руху. Хоць дабіцца канчатковай незалежнасці дзеячам БНР не ўдалося, але яны першымі заклалі ідэю цалкам самастойнай беларускай нацыянальнай дзяржавы і зрабілі намаганні па яе рэалізацыі, дзякуючы чаму ў далейшым паўсталі БССР і Рэспубліка Беларусь.

Але ці адзначыць цяперашняя беларуская дзяржава юбілей адной з найважнейшых дат у сваёй гісторыі?

Месяц таму прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў заявіў, што ў асяроддзі гісторыкаў і ў грамадстве няма аднагалоснай згоды наконт ацэнак значнасці таго, што адбывалася ў 1917—1919 гадах на тэрыторыі сучаснай Беларусі, таму тэму БНР трэба пакінуць даследчыкам і гісторыкам. Дагэтуль з прапановай шырокага святкавання стагоддзя БНР у МЗС звяртаўся Рыгор Кастусёў.

Невядома, пра якую адсутнасць згоды сярод гісторыкаў кажа МЗС, бо Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук дае адназначную ацэнку: «Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі з’яўляецца такой жа каштоўнасцю, як і іншыя важныя падзеі ў гісторыі Беларусі. Упершыню была не толькі сфармулявана ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці, але і зроблены практычныя крокі па яе рэалізацыі».

Крыху лепшая сітуацыя ў плане культурных і навуковых мерапрыемстваў.

З афіцыйнага адказу Міністэрства культуры Беларусі вынікае, што Нацыянальным гістарычным музеем у сакавіку 2018 года запланавана стварэнне часовай экспазіцыі «1918: лёс беларускай дзяржаўнасці» (будынак музея па вул. К. Маркса, 12) і часовай экспазіцыі аб дзейнасці Таварыства беларускай драмы і камедыі (філіял «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры»), а таксама арганізацыя тэматычнага кінапаказу дакументальных і мастацкіх стужак «БНР. Час провозглашения» (1993), «Аркадий Смолич» (1992), «На Черных лядах» (1995) у філіі музея «Музей гісторыі беларускага кіно».

Літаратурным музеем Янкі Купалы плануецца правядзенне выстаўкі «Абуджаная жалейка», прысвечанай цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года, натхнёных першым крокам да незалежнасці Беларусі.

Музеем гісторыі беларускай літаратуры будзе падрыхтавана літаратурна-дакументальная перасоўная выстава «1918 у літаратуры і друку» (перадумовы стварэння БНР, асобы, гісторыя, факты, адукацыя, навука, культура, літаратурнае замежжа).

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануе правядзенне Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская Народная Рэспубліка ў гістарычным лёсе беларускай дзяржаўнасці», па выніках якой будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

Пад петыцыяй за ўшанаванне памяці пра БНР на інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by падпісаўся 941 чалавек. Ініцыятары прапаноўвалі ўшанаваць памяць на будынках, звязаных з дзейнасцю БНР, усталяваць памятныя дошкі і бела-чырвона-белыя сцягі. Мінгарвыканкам у адказ на петыцыю абмежаваўся адпіскай у выглядзе апісання заканадаўства ў сферы стварэння і прыёмкі твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Да 25 сакавіка застаецца менш за тры месяцы, і найбольш імаверна, што дзяржава так і абмяжуецца невялікай колькасцю культурных мерапрыемствах у сталіцы, а ўлады ў рэгіёнах пакінуць гэтую падзею незаўважнай.

Застаецца спадзеў на грамадскую супольнасць. На адмысловым раздзеле сайта 1863x.com распачатая нацыянальная кампанія па святкаванні 100-годдзя БНР, блогер Эдуард Пальчыс бачыць адзначэнне юбілею як шматфарматнае святкаванне: канцэрты, фестывалі, вечарыны, інтэрнэт-флэшмобы. Таксама яшчэ ў кастрычніку 2017 года Symbal.by і «Арт Сядзіба» пачалі грамадскую кампанію #БНР100.

Каментары56

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі53

Меркаванніабмяркоўвайце!53

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі53

Меркаванніабмяркоўвайце!53

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць