Усю ноч бацькі, суседзі, валанцёры і міліцыя ў Мінску шукалі Данііла Сакалоўскага ў пад'ездах шматпавярховікаў. А да гэтага некалькі разоў выязджалі ў Лошыцкі парк, гандлёвыя цэнтры і чыгуначны вакзал.

— З моманту знікнення сына, 10 студзеня, яго тэлефон выключаны. Апошнім, хто бачыў Данііла, быў аднакласнік. Камеры відэаназірання зафіксавалі, як дзеці выйшлі са школы ў 15.00 — і ўсё. З таго часу ніякіх навінаў пра сына, — распавядае Вера, мама зніклага Данііла Сакалоўскага.

Да пошуку дзіцяці тут жа падключыўся пошукава-выратавальны атрад «Анёл», міліцыя, сваякі і суседзі. Адразу бацькі Данііла абышлі гандлёвыя цэнтры і крамы, у якіх яны часта бываюць з дзецьмі: «Галілеа», «Е-Сіці» на вуліцы Дзянісаўскай, крамы «Гіпа» і «Еўраопт» у Лошыцы. У мінулым годзе з Даніілам ужо здарылася гісторыя, калі ён знік на некалькі гадзін. Ён атрымаў два балы, спалохаўся, што мама будзе яго лаяць, і пайшоў гуляць у «Е-Сіці», там школьніка і знайшлі.

У гэты раз напярэдадні знікнення ў школе выйшаў канфлікт.

— Нешта яны там не падзялілі, і сына абвінавацілі ў тым, што ўзяў чужых бонсцікаў. Ніхто яго за руку не злавiў, але тым не менш, — працягвае распавядаць мама Вера. — А мой муж, які ў гэтай жа школе працуе настаўнікам, узяў сына за руку і сказаў: «Ідзі, патэлефануй бабулі і раскажы, што ты сёння зрабіў». У іх з бабуляй цесная сувязь, мабыць, Данік пакрыўдзіўся… Аднакласнікі казалі, што пасля гэтай размовы сын плакаў на ўроку, хоць гэта да яго не падобна.

Сёння тата зніклага школьніка шукае яго ў Лошыцкім парку, у лагчынах, мама з раніцы абышла пад'езды ў іх мікрараёне.

— Зараз вырашаецца пытанне аб зборы групы, — каментуе Сяргей Коўган, кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». — Мы спадзяемся, што дзіця знаходзіцца ў цёплым месцы. Як паказвае практыка, у 90% выпадках дзяцей, якія сыходзяць такім чынам, мы з міліцыяй потым знаходзім у «Макдональдс», «Бургер Кінг» або гандлёвых цэнтрах. Верым, што хтосьці ўбачыць арыенціроўку на хлопчыка, пазнае яго і звяжацца з намі.

Пасля 15:30 пошукавы атрад «Анёл» паведаміў, што хлопчык знайшоўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?