11.01.2018 / 12:20

Да канца тыдня на поўначы пахаладае да мінус 10, у цэнтры — да мінус 8, а снегу не чакаецца 5

Фота Юліі Міцкевіч

«У гэтыя выходныя і ў пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, які сфармаваўся ў халодным паветры паўночных шырот, так што тэмпературны фон працягне зніжацца, а вось на снег разлічваць не прыходзіцца», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 12 студзеня ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман, шэрань. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-8 градусаў марозу, днём будзе ад нуля да мінус 6.

 У суботу, 13 студзеня, тэмпература ноччу панізіцца да мінус 4-10 градусаў, па паўночным усходзе краіны пры праясненнях будзе да 12 градусаў марозу. Днём будзе мінус 1-6.

У нядзелю, 14 студзеня, ноччу тэмпература паветра апусціцца да 6-11 градусаў, пры праясненнях месцамі да 12-14 марозу. Днём чакаецца 2-7 градусаў са знакам мінус.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я па-ранейшаму будзе вызначаць антыцыклон, які перамесціцца на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі

У панядзелак і аўторак, 15-16 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу - мінус 7-13, пры праясненнях - да мінус 15. Днём будзе 2-8 градусаў марозу.

У Мінску на выходных уначы будзе да мінус 7, днём 4—6 марозу.

5
LMI / Адказаць
11.01.2018 / 13:07
Хоць без сьнега, і то добра
1
Колхозан / Адказаць
11.01.2018 / 13:36
    Озимые вымерзнут. Вот и разбаготей в сельском хозяйстве.                                                      
0
хамер / Адказаць
11.01.2018 / 14:03
Колхозан, нічаво, ціха выймуць грошы з бюджэту "правільным" дырэктарам - перасеяць, а нястачу пакажуць на "лянівы народзец". Першы раз хіба ? "Плоха работаеце, іждзявенцы".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру