25-гадовую жанчыну знайшлі пад вокнамі дома. Яна жыла на другім паверсе разам з мужам.

Жанчына атрымала шматлікія траўмы: пераломы, ушыбы, чэрапна-мазгавую траўму. Уцямна патлумачыць, што адбылося, пацярпелая не змагла, але мяркуецца, што яе мог прыраўнаваць і выштурхнуць з акна муж.

Следчыя затрымалі 27-гадовага мужчыну. Яго змясцілі пад варту, завялі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, распавялі «Нашай Ніве» ў Следчым камітэце. Калі вінаваты сапраўды муж, то яму пагражае да 8 гадоў зняволення. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?