Няшчасны выпадак адбыўся сёння каля 11:00 на мосце ў раёне бульвара Шаўчэнкі.

Пажылы мужчына, абапёршыся аб парэнчы моста, спачатку моцна нахіліўся наперад, а затым упаў уніз, пры гэтым моцна стукнуўшыся аб ваду. Менш чым праз 10 хвілін вадалазы-ратавальнікі паднялі мужчыну з паверхні вады.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі каля гадзіны спрабавала вярнуць пацярпелага да жыцця. Аднак намаганні аказаліся марныя. Мужчына памёр у рэанімабілі. Праваахоўнікі высветлілі асобу загінулага — ім аказаўся 66-гадовы жыхар Брэста.

Быў гэта няшчасны выпадак ці суіцыд — вызначыць праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?