Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) апублікаваў сёння спіс 11 гульцоў, якія ўвайшлі ў сімвалічную зборную 2017 года па выніках галасавання сярод наведвальнікаў сайта УЕФА. За кандыдатаў былі аддадзеныя агулам рэкордныя 8,8 млн галасоў, паведамляе uefa.com

Фота — UEFA

Фота — UEFA

брамнік — Джанлуіджы Буфон ( «Ювентус»);

абаронцы — Дані Алвес («Пары Сен-Жэрмен»), Серхіа Рамас, Марсело (абодва — «Рэал»), Джорджа Кьеліні («Ювентус»);

паўабаронцы — Кевін дэ Брэйн («Манчэстар Сіці»), Тоні Кроос, Лука Модрич (абодва — «Рэал»), Эдэн Азар («Чэлсі»);

нападаючыя — Ліянэль Месі ( «Барселона»), Крышціяну Раналду («Рэал»).

Найбольшае прадстаўніцтва ў сімвалічнай зборнай УЕФА — у мадрыдскага «Рэала», які «дэлегаваў» ў каманду ажно пяць гульцоў.

У 2017 годзе «Рэал» выйграў чэмпіянат Іспаніі, Суперкубак Іспаніі, Лігу чэмпіёнаў УЕФА, Суперкубак УЕФА, чэмпіянат свету сярод клубаў. Акрамя таго, Крышціяну Раналду ў пяты раз стаў уладальнікам «Залатога мяча». Ён жа ў мінулым годзе быў прызнаны найлепшым гульцом сезона па версіі УЕФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0