11.01.2018 / 18:33

Беларусы ва Украіне адмовіліся здымаць георгіеўскую стужку з машыны — мясцовы дэпутат выклікаў на іх паліцыю і ветэранаў АТА 305

10 студзеня машыну, на лабавым шкле якой быў сцяжок з выявай георгіеўскай стужкі заўважыў дэпутат Івана-Франкоўскай мясцовай рады. Аўто належала пяцярым беларусам — трое мужчынаў і дзве жанчыны прыехалі ў Карпаты як турысты.

Украінец Андрэй Марыйчын прапанаваў беларусам зняць стужку, тыя адмовіліся, паведамляе ўкраінскае выданне Курс. Тады ён скруціў нумары ад машыны, каб турысты не з’ехалі, і выклікаў паліцыю. Таксама дэпутат патэлефанаваў сябрам-ветэранам АТА.

Прыехалі і першыя, і другія. Паліцыя растлумачыла турыстам, што ва Украіне георгіеўская стужка заканадаўча забароненая. Беларусаў адвезлі ў паліцыю, пасля прысудзілі максімальна магчымы штраф памерам у 2,5 тысячы грывен (каля 180 рублёў).

«Перад паліцыяй прыехалі нашы хлопцы-аташнікі, чалавек 20, так што беларусы надоўга запомняць, якую сімволіку тут можна выкарыстоўваць. Суд і паліцыя — тое было для іх ужо як памілаванне», — паведаміў Андрэй Марыйчын.

 

УШ

75
Э / Адказаць
11.01.2018 / 18:42
Штраф паболей ды выкінуць за мяжу.
71
кузяпанк / Адказаць
11.01.2018 / 18:44
украинцы усё правильна зрабили, добра што пысы не пабили
57
БТР / Адказаць
11.01.2018 / 18:44
Сейчас только дурак не знает о запрете георгиевской ленты в Украине. Потому , что ничем не интересуются и ничего не хотят знать. Мы приехали - давайте, люляйте нас )) вот и получили люлей!
Паказаць усе каментары/ 305 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру