11.01.2018 / 19:09

Надзея Скардзіна выйграла малы Крышталёвы глобус 3

Падчас сённяшняй 15-кіламетровай гонкі ў нямецкім Рупольдзінгу Надзея Скардзіна фінішавала сёмай, адстраляўшыся без памылак. Але гэтага аказалася дастаткова, каб утрымаць першае месца агульнага заліку пасля яе перамогі ў гонцы ў шведскім Эстэрсундзе, і беларуска ўпершыню ў кар'еры здабыла малы Крышталёвы глобус.

Скардзіна мае 96 балаў па выніках абодвух спаборніцтваў. Гэта на 5 балаў болей, чым у найбліжэйшай суперніцы — Юліі Джымы з Украіны. Джыма сёння ў Рупольдзінгу была чацвертай і не здолела апярэдзіць прадстаўніцу нашай краіны.

Шостае месца ў сённяшняй гонцы здабыла Дар'я Домрачава. Ірына Крыўко фінішавала адзінаццатай.

1
Ігар / Адказаць
11.01.2018 / 19:36
Крыўко - 11-я. Гэта што - далёкая пазіцыя?
18
ваяр / Адказаць
11.01.2018 / 21:21
Расіянка з Санкт-Пецярбурга, а не беларуска.
0
Фортунец / Адказаць
12.01.2018 / 00:44
Молодец канадочка!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру