Амбасадар Польшчы Конрад Паўлік скончыць сваю місію ў Беларусі па ўласнай просьбе. Пра гэта агенцтву PAP паведаміў кіраўнік прэс-службы Міністэрства замежных спраў Польшчы Артур Лёмпарт. Ён дадаў, што рашэнне пра гэта прыняў яшчэ былы міністр Вітальд Вашчыкоўскі па просьбе самога Паўліка.

У сканчэнні місіі дыпламата няма палітычнага фону, падкрэсліў Лёмпарт.

Паўлік быў паслом у Мінску ад 2016 года. У ‎2014—2015 адказваў за ўсходнюю і паланійную палітыку ў МЗС.

Некалькі польскіх парталаў, у тым ліку сайт непрызнанага афіцыйным Мінскам Саюза палякаў Беларусі, сёння назвалі адкліканне Паўліка першым крокам новага міністра замежных спраў Польшчы Яцка Чапутовіча. Міністэрства замежных спраў праз агенцтва ПАП абвергла гэтую інфармацыю.

Варта адзначыць, што амб. Паўлік, хадзіла інфармацыя, меў разыходжанні з Анжалікай Борыс і некаторымі іншымі актывістамі польскай меншасці.

Як паведамляецца, Паўлік скончыць сваю місію 31 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?