11.01.2018 / 23:05

Як Наталля Эйсмант харчавалася ў студэнцкіх сталовых Мінска і што з гэтага выйшла 29

Падкантрольны Адміністрацыі прэзідэнта Нацыянальны прэс-цэнтр правёў у снежні «аператыўны аналіз якасці харчавання ў студэнцкіх сталовых некаторых ВНУ». Па выніках гэтага аналізу прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант склала дакладную запіску, з якой той азнаёміўся, паведамляе Tut.by.

У чацвер Мінадукацыі, МАРГ, Мінаховы здароўя і рэктары ВНУ атрымалі ліст ад віцэ-прэм'ера Васіля Жарко, у якім, у прыватнасці, гаворыцца:

«На працягу I квартала ва ўсіх ВНУ харчаванне павінна быць не даражэйшым, чым у БНТУ! Якасць таксама! Прыміце вычарпальныя меры для забеспячэння жорсткага кантролю за цэнаўтварэннем, якасцю гатавання страў, захаваннем санітарных нормаў і правілаў пры арганізацыі харчавання студэнтаў у сталовых ВНУ».

Для студэнтаў БНТУ харчаванне арганізавана ў сталовай спартыўна-аздараўленчага комплексу «Палітэхнік», які адносіцца да ўніверсітэта. Найтаннейшы абед тут можна з'есці за 1 рубель 75 капеек. (Салата з квашанай капусты, боршч, макарона, кураняты смажаныя.) Найдаражэйшы — 4 руб. 31 кап. (Салата «Вострая», боршч, смажанка са свініны, каша рысавая.)

У іншых ВНУ Мінска цэны ў сталовых вышэйшыя, таму ім хутчэй за ўсё будзе складана выканаць даручэнне ўрада. У галоўным корпусе БДУ найтаннейшы абед каштуе 3 рублі 40 капеек, У МДЛУ — 2 рублі 69 капеек. Калі пералічыць мінімальную стыпендыю ў 62 рублі на цяперашнія цэны абедаў у сталовых, то яе відавочна бракуе.

Кіраўнік адной з мінскіх сталовак у размове з Tut.by звярнуў увагу на тое, што апроч цэнаў ёсць яшчэ такія параметры, як вага порцый, якая ўскосна іх і акрэслівае. У запісцы тым часам гэтых дадзеных не было. Паводле суразмоўцы, цяпер, каб студэнт паўнавартасна паабедаў, трэба выдаткаваць мінімум 3 рублі 50 капеек. 

Tut.by

0
Хлапец-беларус / Адказаць
11.01.2018 / 23:26
Продажная тетя.
Впрочем, типикал БТшница.
0
Анягож / Адказаць
11.01.2018 / 23:46
Да уж....пресс-секретарь о ценах в столовой....позор.
0
Маці студэнта / Адказаць
11.01.2018 / 23:49
За 10 хвілін перапынку паміж парамі паспець паабедаць немагчыма. У БНТУ студэнты вучацца ў 2 смены. Год навучання каштуе 2 660 рублёў. (Каля 1300-1400 долараў у залежнасці ад бягучага курсу абмену валют). Плюс праязны, плюс харчаванне. Плюс плата за жыллё.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру