12.01.2018 / 08:51

Мірны выйшаў у фінал парнага разраду ў Оклендзе

Беларус Максім Мірны ў пары з аўстрыйцам Філіпам Освальдам выйшлі ў фінал парнага разраду на турніры ў новазеландскім Оклендзе з прызавым фондам 561 345 даляраў, паведамляе sport.tut.by

У паўфінале Мірны і Освальд абыгралі ў двух сэтах Равена Класэна з Паўднёвай Афрыкі і Майкла Вінуса з Новай Зеландыі — 7:6 (9:7), 7:6 (8:6).

У фінале Мірны і Освальд сустрэнуцца з аўстрыйска-харвацкім дуэтам Олівер Марахам / Матэ Павічам.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру