pressball.by
Сёння ў Харватыі стартуе чэмпіянат Еўропы па гандболе сярод мужчын. 16 камандаў падзеленыя на чатыры групы па чатыры зборныя.
Наша зборная (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) гуляе ў групе В у горадзе Порэч. Нашымі супернікамі будуць зборныя Аўстрыі, Нарвегіі і Францыі. Першы матч — сёння з аўстрыйцамі (20:15).
У наступны этап выходзяць тры каманды з групы.
На мінулым чэмпіянаце зборная Беларусі заняла 10-е месца. Нашы выйшлі з 3-га месца ў наступны этап, а на другім этапе занялі 5-е месца з шасці камандаў, выйграўшы толькі ў Македоніі.
Найлепшым вынікам беларусаў ёсць выступ на ЧЕ-1994, дзе беларусы былі восьмыя.