Сур'ёзная аварыя адбылася раніцай 12 студзеня на сталічнай вуліцы Ваўпшасава недалёка ад скрыжавання з вуліцай Радыяльнай.

— На пуцеправодзе на Ваўпшасава каля 07.50 сутыкнуліся тры легкавікі — «Рэно», «Джылі» і «Форд». На месцы супрацоўнікі МНС і тры хуткія, — распавялі відавочцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі пацярпелі тры чалавекі - дзве жанчыны і мужчына. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?