Беларускамоўны панк-паэт Віктар Лупасін прыйшоў на адбор «Еўрабачання» з песняй пра юную чайку, і юную качку, і чалавека, які застрэліў іх з двухстволкі: «І болей яна не лятала!».

«Нос і сумленне даецца адзін толькі раз!» — хацеў бы я бачыць твары журы поп-конкурсу, калі яны гэта слухалі.

35-гадовы Віктар Лупасін, вядомы таксама пад псеўданімам Віктар Ываноў — паэт і музыкант. 

Ён вучыўся на мехмаце БДУ. Разам з Віктарам Жыбулем быў заснавальнікам арт-панк-гурту «Засралі казарму». 

Свае эпатажныя творы ён выконвае са сцэны, а друкуе пераважна ў альтэрнатыўным друку («Ё», «Вясковыя могілкі», «Хню», «Літаратурны квартал», «In Вільня veritas»).

Піша ён розныя прыколы, у тым ліку стварыў санетны цыкл «Аўтамабілі СССР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?