12.01.2018 / 10:46

«Белавія» з 26 красавіка будзе лётаць у Казань 1

Авіякампанія «Белавія» 26 красавіка 2018 года пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск — Казань — Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе перавозчыка.

Палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 23.50 па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбыццём у міжнародны аэрапорт Казань на наступны дзень у 2.10. Зваротны рэйс са сталіцы Татарстана плануецца ажыццяўляць з вылетам у 4.30 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з прылётам ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 6.50.

Палёты плануецца ажыццяўляць на авіялайнер Embraer 175 з 76 месцамі. Кошт авіябілетаў пры куплі на сайце belavia.by ў адзін бок складзе ад 106 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 199 еўра — туды-назад.

0
літвяк / Адказаць
14.01.2018 / 16:41
А ў Летуве з Вільні лётае лятак ў Парыж! Які сэнс ляцець у правінцыйны Разань, а ў Парыж і я б грошы назьбіраў і злётаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру