12.01.2018 / 11:10

У Лідскім раёне на пажары ад замыкання электраправодкі халадзільніка загінулі пенсіянеры

Пра пажар у вёсцы Яўсеевічы Лідскага раёна ў 16:54 11 студзеня паведаміў відавочца, паведамляе прэс-служба МНС

Да месца пажару былі накіраваны пяць пажарных разлікаў і спецыялісты службаў ўзаемадзеяння. Але да моманту прыбыцця падраздзяленняў МНС дах абрынуўся ўнутр.

Тут жылі гаспадыня 1945 г. н і яе муж 1934 года нараджэння. Іх знайшлі на кухні.

Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія — кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру