12.01.2018 / 13:06

Журналіст Васіль Сямашка датычны да справы Шаройкі? Сцвярджаюць, што гэта ён перадаў «сакрэтныя» дакументы 20

Партал «Белпраўда» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што былы журналіст незалежных беларускіх выданняў Васіль Сямашка і ёсць тым загадкавым «журналістам НТВ», датычным да затрымання ўкраінца Паўла Шаройкі. Шаройка цяпер затрыманы, яго абвінавачваюць у працы на ўкраінскую разведку.

Раней паведамлялася, што журналіст НТВ выцягнуў украінскага журналіста на сустрэчу, прапануючы перадаць яму нейкія дакументы, з якімі Шаройку і затрымалі.

«Стала вядома, што ўкраінскі журналіст [Павал Шаройка] быў затрыманы адразу пасля сустрэчы з грамадзянінам Беларусі Васілём Сямашкам, які з гэтага году — расійскі журналіст карпункта НТВ у Беларусі. Васіля нельга назваць ардынарнай асобай. Многія калегі памятаюць яго экзальтаваныя ўчынкі, такія, як, напрыклад, спроба зарэгістраваць свайго ката кандыдатам у прэзідэнты ў 2015-м. Паездка на акупаваную частку Данбаса, пасля якой ён не саромеўся дэманстраваць фота са сваёй машыны, у якой вазіў тэрарыстаў «ДНР» і іх зброю. Яшчэ раней, у 2013-м, Сямашка не хаваў, што падтрымлівае стасункі з начальнікам аднаго з упраўленняў Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце», — напісала «Белпраўда».

Варта адзначыць, што «журналіст НТВ», які перадаў «сакрэтныя дакументы», застаўся на свабодзе.

Васіль Сямашка каля Цэнтрвыбаркама. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сямашка, да якога мы дазваніліся, ніяк не каментуе гэтыя словы і не абвяргае таксама.

«Спытайцеся ў аўтараў», — сказаў ён.

Раней Сямашка працаваў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН, потым нейкі час супрацоўнічаў з расійскім прапагандысцкім «Спутнікам», а ўрэшце асеў на НТВ. Вядома, што ў БелаПАН ён прыйшоў пасля таго, як яго дэпартавалі з Германіі. 

АЯ

0
так / Адказаць
12.01.2018 / 13:15
А як заклiкаў "на выбары" як заклiкаў "на выбары" Усе гэтыя заклiкалы "там" працуюць да аднаго.
4
Добры Дзень / Адказаць
12.01.2018 / 13:17
Рэд. Выдалена.
1
Хэльвіг / Адказаць
12.01.2018 / 13:20
Зразумела чыя гэта крэатура і на каго працуе. На жаль, у нас тут здраднікаў і манкуртаў хапае.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру