11 студзеня ў 16:44 жыхар вёскі Лутава (Ушацкі раён) паведаміў у міліцыю пра падзенне на поле мотадэльтаплана. Чалавек, які знаходзіўся ў ім, загінуў.

Следчы камітэт паведамляе, што загінуўшы — 36-гадовы жыхар Полацка, індывідуальны прадпрымальнік. Мяркуецца, што мужчына вырашыў купіць двухмесны планёр у 26-гадовага жыхара Полацка і прыехаў на нядзейную паветрана-пасадачную паласу каля вёскі Кублішчага Ушацкага раёна.

Для праверкі тэхнічных характарыстык мотадэльтаплана, 36-гадовы мужчына рухаўся па ўзлётнай паласе. У працэсе праверкі ён узляцеў на вышыню 50 метраў, праляцеў каля 1 км і ўпаў на полі паміж вёскамі Лутава і Кублішчана.

У выніку падзення пілот ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0