12.01.2018 / 13:20

Даляр упершыню патаннеў з пачатку года, а еўра ўжо 2,42 рубля 1

Упершыню з пачатку года даляр на таргах патаннеў. 12 студзеня яго курс знізіўся на 0,0140 (-0,69%) да 2,0048 беларускага рубля.

Даляр даражэў з 27 снежня (з 1,9717 рубля). 1 студзеня яго курс складаў 1,9727, а ўчора дасягнуў 2,0188 беларускага.

Нагадаем, што максімальны курс у 2017-м быў на таргах 13 снежня — 2,0378 беларускага рубля.

Еўра, наадварот, сёння абнавіў чарговы рэкорд 2017-2018 гадоў. Ён вырас на 0,0109 (+0,45%) да 2,4202.

Банкі прадаюць еўрапейскую валюту ўжо па 2,422-2,456.

Расійскі рубель патаннеў сёння на 0,0029 (-0,08%) да 3,5382 беларускага за 100 расійскіх.

0
Уладзимер Мазур / Адказаць
12.01.2018 / 13:32
Фарисеи из национального банка называют таргетирование обменного курса монетарным таргетированием.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру