У прыватнасці, прапануецца наладзіць выпуск смартфонаў з хуткасным інтэрнэтам, поштай, магутнай аперацыйнай сістэмай і праграмамі, якія дазваляюць рэдагаваць выявы, тэкставыя дакументы. 

Не меншыя патрабаванні міністэрства выстаўляе для кандыцыянераў: іх хочуць бачыць з паніжаным узроўнем шуму, магчымасцю рэгулявання паветранага патоку, функцыяй убудаванага таймера, фільтрам ад непрыемных пахаў «Fresh Air», рознага дызайну.

Таксама ў дакуменце згадваюцца такія тавары як пасудамыйныя машыны, блэндары, мультываркі, электрашрубавёрты, тэрмакубкі, фіранкі на ванну, электрабрытвы, эпілятары, сярпы і дзясяткі іншых рэчаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?