12.01.2018 / 13:24

У Калінкавічах ратавальнікі знялі з пальца 11-месячнага дзіцяці крышку ад лампадкі 4

Інцыдэнт адбыўся днём 11 студзеня. У руках у малога апынулася бляшаная крышка ад лампадкі. Дзіця засунула палец у адну з адтулін, а выняць назад не змагло.

Бацькі выклікалі медыкаў, а тыя ў сваю чаргу — супрацоўнікаў Калінкавіцкага раённага падраздзялення МНС.

Выкарыстоўваючы нажніцы па метале, ратавальнікі разрэзалі лампадку і знялі яе з пальца дзіцяці. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

4
Она / Адказаць
12.01.2018 / 14:08
Што прабачце? Мабыць руку? Там жа ж вялікі дыяметр такі, што з у дзіцяці за пальцы...
1
Анця / Адказаць
12.01.2018 / 15:22
а можа накрыўку?
2
Ліцьвін / Адказаць
12.01.2018 / 15:55
Эээ, а самі бацькі здагадацца выкарысттаць кусачкі не маглі, што за людзі да жыцьця не гатовыя)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру